Арт-дырэктарка галерэі Ганна Чытасердава распавядае гісторыю сваёй установы. Як спецыяліст па фондаваму рынку і каштоўных паперах становіцца ў авангардзе беларускай галерыстыкі? Як шукаць памяшканне пад сваю дзейнасць? Як працаваць з творцамі, калегамі, медыя? Як заставацца матэрыяльна ўстойлівымі? І як пры гэтым усім заставацца незалежнымі?
Лекцыя Дзяніса Чыркі, аргіназатара цэнтральнай падзеі кожнага мінскага лета — “Арт-пікнік FSP”. Мерапрыемства, народжанае некалькі гадоў таму ў выглядзе паці на летніку, перарасло ў буйнейшы гарадскі фестываль на выспе ў цэнтры беларускай сталіцы.
Віталь Зыблюк і Воля Малюшыцкая прадстаўляюць “Еўрарадыё” — навінавы радыёканалаі і інтэрнэт-сайт, якія працуюць на Беларусі. Выступоўцы прысвячаюць крыху часу алгарытму работы “Еўрарадыё”. У другой частцы дэталёва распавядаецца пра 4 вялікія клубным мерапрыемтсвы, якія самастойна ладзіла радыёстанцыя.