Турыстычнае выкарыстанне археалагічнай спадчыны 11.07.15
Выступае Мікола Плавінскі — археолаг, аўтар папулярных выданняў па беларускай гісторыі. Лекцыя прысвечаная патэнцыялу, які мае наша краіна ў выкарыстанні помнікаў археалагічнай спадчыны. Увесь расповед будуецца на канкрэтных прыкладах: гарадзішча на Менцы, “Ніжняя царква” ў Гародні, Мядзельскі замак, фэст “Меч Брачыслава” і інш.

Замкі і людзі 10.07.15
Выступае Сцяпан Стурэйка — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, ЛІтва). Занятак складаецца з двух частак. Першая прысвечаная “спадчыне як магчымасці для камунікацыі”, таму, які ўплыў мае гісторыка-культурны аб'ект на чалавека побач. Разглядаецца вялікая колькасць прыкладаў: ад фестываляў “Дажынкі” да рэспубліканскай праграмы “Замкі Беларусі”. 

Выдавецкая справа і гісторыя 10.07.15
Выступ Андрэя Янушкевіча — гісторыка, навукоўцы, кнігавыдаўца. Паўтарагадзінны аповед пра спецыфіку гістарычнага і — шырэй — гуманітарнага кнігадруку на Беларусі. Пра тое, як рабіць гістарычную кніжку прывабнай, чытабельнай і запатрабаванай пакупніком.

Грамадская ініцыятыва і актуалізацыя спадчыны 10.07.15
Выступае Таццяна Касатая — гісторык, дактарантка Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі навук, грамадская дзеячка з Горадні. Таццяна прадстаўляе лакальную ініцыятыву “Варштат ідэй”, якая займаецца аховай і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны. Выступ утрымлівае шэраг незвычайных прыкладаў па працы з культурнымі каштоўнасцямі. 

Гісторыка-культурная спадчына ў наваколлях Віцебска 10.07.15
Частка занятка Мікалая Півавара, прысвечаная адметным мясцінам вакол Віцебска. Калі не ведаеце, куды выехаць на цёплыя выходныя, то гэтая лекцыя для вас. Храмы, помнікі грамадзянскай і тэхнічнай архітэктуры, мемарыяльныя манументы розных эпох і нават палацы, якія знаходзяцца ледзь не ў пешай дасягальнасці для жыхароў Віцебска.

Ахова помнікаў гісторыі і культуры: прававыя асновы 10.07.15
Выступае Антон Астаповіч — гісторык, старшыня “Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”. Лекцыя прысвечаная юрыдычным нормам, якімі трэба карыстацца ў справе аховы гістарычных ландшафтаў. Разбіраецца некалькі розных па паспяховсці прыкладаў па пастаноўцы на ўлік новых аб'ектаў, іх рэстаўрацыі і захвання адпаведна праўных нормаў. 

Грамадскае жыццё Віцебска 1980-х – 1990-х гадоў 10.07.15
Лекцыя Мікалая Півавара — краязнаўцы, кандыдата гістарычных навук, настаўніка Віцебскай кадэцкай вучэльні. Расповед пра багатую на падзеі і з'явы пераломную эпоху ў гісторыі горада. Пра тое, як развівалася мастацтва, культура, гуманітарная навука, краязнаўчы рух ва ўмовах вызваленага грамадства і здабыцця незалежнасці Беларусі. 

Яўрэі ў гісторыі Віцебска 10.07.15
Лекцыя Канстанціна Карпекіна — кандыдата гістарычных навук, галоўнага захавальніка фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (ДАВВ). Выступ утрымлівае звесткі па асноўных старонках з гісторыі яўрэйскага насельніцтва нашага горада ад XVII ст. па сённяшні дзень. 

Экскурсія па прафесіі гіда 10.07.15
Лекцыя Уладзіміра Ткачэнкі — гіда-міжнародніка з Віцебска. Невялікая частка па тэорыі экскурсазнаўства. Асаблівасці прафесіі. Роля гіда ў працы з гісторыка-культурнай спадчынай. Формы экскурсій. Узнаўленне памяці пра культурную спадчыну пад час вандровак. Каштоўнасці унутранага турызма. 

Віцебская архітэктурная школа 10.07.15
Вытрымка з лекцыі Алега Трусава — археолага і гісторыка архітэктуры. Прысвечаная вылучэнню і развіццю асобнай Віцебскай архітэктурнай школы. Аналіз яе помнікаў: царквы св. Міхаіла на Верхнім замку, Пятніцкай і Дабравешчанскай цэркваў у Ніжнім замку. Падрабязна разглядаюцца пытанні ўзаемаўплыву з боку полацкай і чарнігаўскай архітэктурных школ.

Pages