Польская прысутнасць у гісторыі Віцебска
11.07.15

Расповед Анатоля Якаўлева — краязнаўцы, даследчыка гісторыі этнічных меншасцяў на Віцебшчыне. Выкладаецца храналогія польскага культурніцкага, сацыяльнага, дзяржаўнага ўплываў з часоў ранняга новага часу да сярэдзіны ХХ ст. Найбольш увагі надаецца міжваенным гадам, калі ў Віцебску дзейнічала найбольшая ва ўсім БССР польская школа, а настаўнікі сюды набіраліся з “палітэмігрантаў”. 

Кранаецца тэма каталіцкага касцёла ў Віцебску, пабудовы і руйнавння храма Св. Антонія, лёсу касцёла Св. Барбары і інш. Падчас лекцыі шырока цытуюцца дакументы з архіваў.
 

Лекцыя адбывалася ў межах курса мэнэджараў культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”