Папулярызацыя і сістэматызацыя культурнай спадчыны
11.07.15

Лекцыя Цімафея Акудовіча — гісторыка, экскурсавода, сябры Беларускага камітэта ICOMOS. Гэта надзвычай ясны і структураваны выступ. Аўтар “на пальцах” распавядае, як уносіць помнікі ў ахоўны спіс. Як прыцягваць увагу да спадчыны з дапамогай святаў, экспедыцый, вэб-сайтаў, турыстычных стэндаў і іншае. 

Цімафей з'яўляецца адным з арганізатараў “Фэста экскурсаводаў”, а таксама рэсурса Nekropali.by, які прысвечаны вывучэнню і каталагізацыі старых могілак. 
 

Лекцыя адбывалася ў межах курса для менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”