Верхні замак Віцебска і яго музеефікацыя
11.07.15

Лекцыя Леаніда Калядзінскага — археолага, кандыдата гістарычных навук, шматгадовага даследчыка Верхняга замка Віцебска. Выступ прысвечаны хадзе раскопак 1970—1990-х гг. на Верхнім замку, адкрыццям і знаходкам, стасункам з мясцовымі ўладамі, жыхарамі, навукоўцамі і нават спецслужбамі. 

Жывы расповед спецыяліста і дасведчанага выкладчыка Калядзінскага не пакіне абыякавым слухача з любым узроўнем ведаў па віцебскім мінулым. Тым больш, што тут кранаюцца не толькі тэмы, звязаныя з даследаваннем археалагічнай спадчыны, але і яе аховай, музеефікацыяй і знішчэннем. Гэта самая багата ілюстраваная лекцыя ў серыі “Інтэргісторыі”.
 
 

Лекцыя адбывалася ў межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны "Interhistory"