“Палітычная сфера”: часопіс, канферэнцыі, кангрэс
11.07.15

Частка выступу Андрэя Казакевіча — доктара палітычных навук, дырэктара інстытута “Палітычная сфера”. Прэзентацыя дзейнасці адной з устаноў Беларусі, якія займаюцца незалежнымі даследаваннямі ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук. Акрамя выпуску навуковага часопіса, рэгулярных канферэнцый, “ПС” мае ўнікальны для краіны досвед правядзення міжнароднага кангрэса па ўсім спектры даследаванняў Беларусі. 

Пра дэталі арганізацыі кангрэса, выпуск англамоўнага часопіса і тое, якія тэмы найбольш цікавяць замежных вучоных у Беларусі, глядзіце ў відэазапісе.
 

Лекцыя праводзілася ў межах школы менеджараў культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”