Гісторыка-культурная спадчына ў наваколлях Віцебска
10.07.15

Частка занятка Мікалая Півавара, прысвечаная адметным мясцінам вакол Віцебска. Калі не ведаеце, куды выехаць на цёплыя выходныя, то гэтая лекцыя для вас. Храмы, помнікі грамадзянскай і тэхнічнай архітэктуры, мемарыяльныя манументы розных эпох і нават палацы, якія знаходзяцца ледзь не ў пешай дасягальнасці для жыхароў Віцебска.

 Шмат цікавых звестак па іх мінулым і сучаснасці. Мікалай Півавар — кандыдат гістарычных навук і краязнаўца, які шмат гадоў жыцця аддаў менавіта даследаванню віцебскіх ваколіц, напісаў пра гэта дзясяткі артыкулаў і шэраг манаграфій. 
 
 
Занятак адбыўся ў межах курса для менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Interhistory”