Ахова помнікаў гісторыі і культуры: прававыя асновы
10.07.15

Выступае Антон Астаповіч — гісторык, старшыня “Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”. Лекцыя прысвечаная юрыдычным нормам, якімі трэба карыстацца ў справе аховы гістарычных ландшафтаў. Разбіраецца некалькі розных па паспяховсці прыкладаў па пастаноўцы на ўлік новых аб'ектаў, іх рэстаўрацыі і захвання адпаведна праўных нормаў. 

Таварыства аховы помнікаў мае гісторыю ў некалькі дзесяцігоддзяў. У другой частцы распавядаецца пра шэраг яскравых распрацовак апошніх гадоў: старое Берасце, храмы Магілёва, гістарычныя кварталы Мінска. Заўвагі пра віцебскую сітуацыю ў ахове і аднаўленні ГКС, пра камунікацыю з дзяржаўнымі органамі і царкоўнымі служкамі, пра супрацу з археолгамі і архітэктарамі.
 
 
Занятак у межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”