Грамадскае жыццё Віцебска 1980-х – 1990-х гадоў
10.07.15

Лекцыя Мікалая Півавара — краязнаўцы, кандыдата гістарычных навук, настаўніка Віцебскай кадэцкай вучэльні. Расповед пра багатую на падзеі і з'явы пераломную эпоху ў гісторыі горада. Пра тое, як развівалася мастацтва, культура, гуманітарная навука, краязнаўчы рух ва ўмовах вызваленага грамадства і здабыцця незалежнасці Беларусі. 

Вялікі ўступ пра агульнапалітычныя, інфармацыйныя і эканамічныя ўмовы. Інфармацыя пра вяртанне імёнаў, пра публічныя святы, працу клуба “Узгор'я” і Таварыства аховы помнікаў, мясцовых медыя і творчых аб'яднанняў.
 
 
Занятак у межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”