Экскурсія па прафесіі гіда
10.07.15

Лекцыя Уладзіміра Ткачэнкі — гіда-міжнародніка з Віцебска. Невялікая частка па тэорыі экскурсазнаўства. Асаблівасці прафесіі. Роля гіда ў працы з гісторыка-культурнай спадчынай. Формы экскурсій. Узнаўленне памяці пра культурную спадчыну пад час вандровак. Каштоўнасці унутранага турызма. 

Пра што не забыцца распавесці замежнікам? Як выхопліваць дэталі з асяроддзя, а на што лепей не звяртаць увагу? Як распавядаць легенды і як праводзіць экскурсію па горадзе, дзе ты ніколі перад тым не бываў ці не бывала. Увесь расповед “перасыпаны” шматлікімі прыкладамі з багатага досведу Уладзіміра Ткачэнкі.
 
 
Занятак у межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”