Як зрабіць блог карысным для культуры? (відэа)
21.09.12

Лекцыю праводзіць Глеб Лабадзенка — беларускі паэт, журналіст і “рухавік беларушчыны”. Выступоўца не толькі вядзе актыўную культурніцкую дзейнасць: піша артыкулы, перавыдае непадцэнзурнага Караткевіча і ранняга Барадуліна, арганізоўвае візіт князёў Радзівілаў у Нясвіж, укладае паштоўкі, кнігі, дыскі. Ён яшчэ пра гэта і актыўна піша, карыстаючыся сваім блогам для стварэння розгласу, збору ўражанняў і трансляцыі ідэяў.

Аўтар старонкі www.labadzenka.by распавядае пра ўласныя правілы культурнага блогінгу ў Беларусі, карысць і непатрэбнасць інтэрнэт-дзённікаў, іх ролю ў анлайне і рэальным жыцці.