Vitebsk Social Design. Відэалекцыі 26.11.16

Vitebsk Social Design – гэта адукацыйны курс, які праходзіў  Віцебску для маладых дызайнераў, архітэктараў, мастакоў. Падчас дзевяці сустрэчаў дасведчаныя адмыслоўцы распавядалі, як ператварыць сваю прафесію ў сацыяльна карысны інструмент. 

“Творчы чацвер” збірае грамадскія ініцыятывы і дзяржаўныя ўстановы 04.02.16
У Год культуры УК “Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” (ВЦСМ) арганізуе серыю спатканняў з грамадскімі ініцыятывамі і культурніцкімі актывістамі горада. Да ўдзелу ў серыі “Творчы чацвер” запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных ўстановаў культуры, адукацыі і мастацтва, якія жадаюць разнастаіць сваю дзейнасць у супрацы з маладымі культурнымі дзеячамі. 

Моладзь працуе са спадчынай 17.10.15

З канца 2014 па лета 2015 года ў Віцебску праходзіў адукацыйны курс па працы з культурнай спадчынай “Інтэргісторыя”. Ён быў разлічаны на маладых людзей: практыкуючых студэнтаў, пачынаючых спецыялістаў, актыўных валанцёраў. 

Свята ў Вялікіх Лётцах зладзілі выпускнікі курса Interhistory 20.09.15

Цэлая серыя падзей адбылася ў вёсцы пад Віцебскам. Навучэнцы курса “Інтэргісторыя” запрасілі жыхароў горада і мясцовых людзей на талаку. Прыбіралі помнік архітэктуры, які цудам захаваўся ў віхуры падзей ХХ стагоддзя — сядзібу вядомага батаніка Уладзіміра Адамава. Узнагародай для гасцёў была экскурсія па вёсцы ад краязнаўцы і дырэктара Вялікалятчанскай школы-інтэрната Міхаіла Дука.

Віцебскі алфавіт 25.08.15
Супольнасць Vitebsk4Me стварае каталог адметнасцяў нашага горада. І запрашае кожнага жыхара Віцебска прыняць удзел у гэтай справе. 

Навучэнцы Interhistory ладзяць свае падзеі 19.08.15

Курс “Інтэргісторыя” скончыў лекцыйна-семінарскую частку ўлетку. З таго часу навучэнцы распрацоўвалі ўласныя падзеі, ацэньвалі іх з дапамогай знешніх экспертаў, шукалі кансультантаў і браліся за працу. Ужо прайшла серыя мерапрыемстваў па прыцягненню ўвагі да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны пасёлка Лужасна. 

Як перамагчы аўтобус экскурсантаў 28.07.15

Лекцыя вядомага віцебскага краязнаўцы, экскурсійнага эксперта, кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара

Канцэрты ў Беларусі: тэорыя і практыка 28.07.15
Лекцыя Ўладзіміра Шаблінскага — дырэктара канцэртнай агенцыі «Шаблі», гаспадара аднайменнага хутара. На сённяшні дзень гэта адзін з найбольш актыўных і паспяховых арганізатараў канцэртаў і фестываляў у Беларусі. 

Дом Фішара: прастора і атмасфера 28.07.15
Лекцыя ад кіраўнікоў “Дома Фішара” — калісьці першай беларускай антыкавярні (Мінск). Выступаюць Вера Анціпава і Філ Марозаў

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і PR культурніцкіх падзей 28.07.15

Эксперт Алесь Плотка на момант лекцыі з'яўляўся PR-менеджарам і прэс-сакратаром грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 

Pages